Да Першай Камуніі ў зэльвенскім касцёле прыступілі дванаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак (ФОТАРЭПАРТАЖ+ВІДЭА)

Урачыстасці папярэднічала першая шчырая споведзь юных прыхаджан. Кожны з нецярпеннем чакаў асноўнага моманту свята.

У пачатку імшы маленькіх вернікаў вітаў ксёндз Яцэк Маркель, які акрапіў іх святой вадой.

На працягу Богаслужэння хлопчыкі і дзяўчынкі шчыра ўзносілі да Бога свае малітвы, чыталі ўрыўкі са Святога Пісьма, спявалі псальмы, неслі падрыхтаваныя дары…

З асаблівым хваляваннем дзеці атрымалі Першую Камунію з рук ксяндза Яцка.

      

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *