На Зэльвеншчыне працягваюцца сустрэчы з паэтамі-землякамі “Пасёлак мой, ты песня и легенда” (+ВІДЭА)

Паэтычныя сустрэчы з паэтамі-землякамі “Пасёлак мой, ты песня і легенда” працягваюцца. Сёння ў раённую бібліятэку завіталі мясцовыя паэткі Лілія Лукашонак і Святлана Патаповіч.

– У Год малой радзімы і юбілею Зэльвы такія сустрэчы вельмі неабходныя, – адзначыла загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Масюк. – Бо ніхто лепш, як паэт, не скажа пра свой родны куточак. І пацвярджэнне таму – вершы і песні нашых гасцей.

Жанчыны пазнаёмілі прысутных са сваёй творчасцю. Гучалі творы на розныя тэмы: пра Зэльвеншчыну, каханне, мацярынства, сям’ю, працоўны шлях…

Сустрэча прайшла ва ўтульнай абстаноўцы. Развітваючыся, прысутныя падзякавалі аўтарам і прапанавалі часцей збірацца.

Падрабязней чытайце ў друкаванай версіі газеты “Праца”.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *