Валентин Семеняко встретился с избирателями в агрогородке Голынка

До выборов в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва остается чуть меньше месяца.

В Гродненской области созданы 13 округов для голосования. Избирателями Слонимского округа (№58) являются жители Слонимского и Зельвенского районов. Их – более 62 тысяч. 17 октября состоялось заседание окружной избирательной комиссии, на котором были зарегистрированы 7 кандидатов. Среди них – зельвенец Валентин Семеняко. Кандидат был выдвинут двумя способами: путем сбора подписей (инициативная группа собрала более 9000 голосов), а также решением четырех трудовых коллективов (тремя слонимскими и одним зельвенским).

Стартовала агитационная компания. Кандидаты начали организовывать встречи с избирателями. Сегодня Валентин Семеняко побывал в агрогородке Голынка.

– З кожным новым днём, што праходзіць пад маркай агітацыйнай кампаніі, адчуваю ўсё большую адказнасць. Падчас пікетаў і сустрэч с выбаршчыкамі даводзіцца гутарыць з рознымі людзьмі, і ў кожнага – свае праблемы і меркаванні. Усё гэта павінна замкнуцца на мне, а я ў сваю чаргу, – выразіць калектыўную думку. І, тым не менш, я да гэтага гатовы.

У чым мой матыў? Я прысвяціў зэльвенскаму краю ўсё сваё жыццё. І Слонімшчына мне не чужая. Таму хацеў бы ў Парламенце нашай Рэспублікі прымаць рашэнні, якія будуць на карысць нашаму краю і яго жыхарам.

– Што датычыцца Зэльвеншчыны, у нас вельмі цікавы куточак Беларусі. Мы ўмеем добра працаваць. Сёння 43% жыхароў раёна з’яўляюцца атрымальнікамі пенсіі, і дзесьці ледзь больш 6 тысяч зэльвенцаў – эканамічна актыўнае насельніцтва. І гэта невялікая группа людзей сёння стварае сапраўднае працоўнае поле. Мы маем розныя ўзгнагароды абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Напрыклад, сёлета зэльвенскія аграрыі занялі 4-е месца ў вобласці па ўраджайнаці зерневых і рапсавых культур. Хіба нашы людзі не заслугоўваюць павагі?!

На жаль, сёння ў беларускім грамадстве існуе тэндэнцыя: людзі, асабліва маладыя, мігрыруюць ў гарады. Многія аргументуюць: “Што нам тая Зэльва?”. Стаўлю сваёй мэтай расказаць ўсім, што наш гарадскі пасёлак мае права на развіццё гэтак жа, як Мінск, Гродна і ўсе астатнія гарады. У апошні час Прэзідэнт неаднаразова здзяйсняў рабочыя паездкі і ў Іўе, і ў Карэлічы. Так ён дае сігнал ураду і ўсім прадстаўнікам улады аб тым, што трэба развіваць рэгіёны. Развіваць, перш за ўсё, праз заканадаўчую дзейнасць. Чым дарэчы і займаюцца дэпутаты.

Праблемы Зэльвенскага раёна я ведаю нават у кантэксце дробных населеных пунктаў. Рэгуляна праводжу прыёмы, гутару з жыхарамі ў час асабістых сустрэч. Праблемы Слонімскага раёна таксама часткова вывучыў яшчэ на этапе збору подпісаў і падчас правядзення пікетаў. Упэўнены, што да выбараў паспеем азнаёміцца з усімі пытаннямі.

– Сёння я не буду падрабязна спыняцца на сваёй прадвыбарнай праграмме – яна будзе надрукавана ў сродках масавай інфармацыі. Раскажу толькі, што, калі ствараў яе, думаў пра тое, каб яна закранула практычна ўсе катэгорыі насельніцтва. Ніхто не павінен быць абдзелены! Гэта не проста дэкларацыі, гэта – ідзе з жыцця, з працы, ад таго, цераз што я прайшоў, разумею, ведаю і ўмею.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *