Майстар слова

Сапраўдны настаўнік – не той, хто пастаянна выхоўвае, а той, хто дапамагае вучню стаць  самім сабой. У гэтым пераканана намеснік дырэктара Каралінскай сярэдняй школы Валянціна Шэйка.

Валянціна Іванаўна любіць настаўніцкую прафесію. Менавіта ў гэтым і тоіцца здольнасць выконваць сваю работу з душой. Яна не толькі праяўляе ініцыятыву, але і ўмела рэалізоўвае свае ідэі. Намеснік дырэктара аднолькава адказна падыходзіць да кожнай справы: будзь гэта масавае агульна-школьнае мерапрыемства ці класная гадзіна.

Працуючы на ніве адукацыі з 1981 года, наша калега прайшла выдатную школу педагагічнага майстэрства. Пачынала выхавальнікам сталічнага дзіцячага сада, затым працавала настаўнікам, з 1994 года займае пасаду намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Каралінскай сярэдняй школы, пэўны перыяд выконвала абавязкі кіраўніка ўстановы. Валянціна Іванаўна прыкладвае шмат намаганняў, каб традыцыі, закладзеныя педагагічным калектывам у свой час, не парушаліся і зараз. Пры яе непасрэдным удзеле распрацаваны праекты, якія ў школе рэалізоўваюцца ўжо не адзін год.

Філолаг па спецыяльнасці, В.І.Шэй-ка шмат гадоў выкладае вучням беларускую мову і літаратуру. З паўся-дзённай верай у  тое, што жывое слова настаўніка заўсёды будзе самым актуальным у працэсе выхавання і навучання дзяцей. Каб раскрыць здольнасці кожнага вучня, вопытны педагог імкнецца даць школьнікам магчымасць адчуць сябе запатрабаванымі, паспяховымі, знаходзіць час і для работы са сваімі высокаматываванымі выхаванцамі. Аб чым  сведчаць  перамогі яе вучняў на раённай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры, іх выніковы ўдзел у шматлікіх творчых праектах і конкурсах. Педагагічная дзейнасць Вялянціны Іванаўны стала прыкладам для многіх каралінскіх школьнікаў, у тым ліку і яе старэйшай дачкі, выпускніцы нашай школы, якая зараз працуе выкладчыкам адной з ВНУ.

Быць у сваёй прафесіі запатрабаванай, кампетэнтнай, з году ў год спасцігаць азы творчага, але нялёгкага лёсу педагога дадзена не ўсім. Гэта таленавітая  жанчына валодае тонкім пачуццём гумару і ўмее знайсці падыход да кожнага вучня і настаўніка. Валянціне Іванаўне ўласцівы высокі прафе-сійны ўзровень, энергічнасць, неза-спакоенасць душы.

Намеснік дырэктара паспяхова сумяшчае актыўную педагагічную дзейнасць з грамадскай работай. Так, на працягу  некалькіх  гадоў яна ўзначальвае ўчастковую выбарчую камісію, выніковасць работы ў якой была высока ацэнена кіраўніцтвам Гро-дзенскага аблвыканкама.

Віншуем Вас, паважаная Валянціна Іванаўна, з юбілеем. Жадаем Вам не спыняцца на дасягнутым, рашуча крочыць у будучае, заставацца такой жа абаяльнай жанчынай, ініцыятыўнай асобай, поўнай творчай энергіі і здольнай прадаўжаць весці за сабой іншых.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Каралінскай СШ Любоў ШЭЙКА

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *