Паэтычныя сустрэчы з паэтамі-землякамі “Пасёлак мой, ты песня і легенда” працягваюцца. Сёння ў раённую бібліятэку завіталі мясцовыя паэткі Лілія Лукашонак і Святлана Патаповіч.


– У Год малой радзімы і юбілею Зэльвы такія сустрэчы вельмі неабходныя, – адзначыла загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Масюк. – Бо ніхто лепш, як паэт, не скажа пра свой родны куточак. І пацвярджэнне таму – вершы і песні нашых гасцей.


Жанчыны пазнаёмілі прысутных са сваёй творчасцю. Гучалі творы на розныя тэмы: пра Зэльвеншчыну, каханне, мацярынства, сям’ю, працоўны шлях…



Сустрэча прайшла ва ўтульнай абстаноўцы. Развітваючыся, прысутныя падзякавалі аўтарам і прапанавалі часцей збірацца.
Падрабязней чытайце ў друкаванай версіі газеты “Праца”.