Источник записи: https://zelwa.by/18-krasavika-adbudzetstsa-svyata-paezii-i-muzyki-zelvenskiya-sakaviny/
У чацвер, 18 красавіка, у 12:00 у цэнтры культуры і народнай творчасці адбудзецца раённае свята паэзіі і музыкі “Зэльвенскія Сакавіны-2019”. Гасцямі Сакавін будуць наш зямляк паэт Уладзімір Мазго, галоўны рэдактар часопіса “Неман” Аляксей Чарота, намеснік старшыні Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, кампазітар і выканаўца Алег Елісеенкаў.